ERICS-EaP Travel Grants — грант да €1500 на міжнародныя паездкі для НДА краін Усходняга партнёрства
Міжнародныя канферэнцыі, форумы і прафесійныя сустрэчы дапамагаюць арганізацыям знаходзіць новых партнёраў, абменьвацца вопытам і развіваць доўгатэрміновае супрацоўніцтва. Аднак удзел у такіх мерапрыемствах нярэдка абмежаваны выдаткамі на паездку.
Менавіта таму The Transatlantic Foundation сумесна з праграмай Black Sea Trust for Regional Cooperation фонду German Marshall Fund of the United States (GMF) запусцілі ERICS-EaP Travel Grants — праграму, якая дапамагае арганізацыям грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства накіроўваць сваіх прадстаўнікоў на ключавыя міжнародныя мерапрыемствы.
Што робіць гэты конкурс асаблівым
У адрозненне ад большасці трэвел-грантаў, праграма фінансуе не проста паездку. Яе мэта — дапамагчы арганізацыям умацаваць рэгіянальныя сувязі, развіваць міжнароднае супрацоўніцтва, абменьвацца вопытам і станавіцца актыўнай часткай прафесійнай супольнасці краін Усходняга партнёрства. Кожная паездка разглядаецца як інвестыцыя ў развіццё самой арганізацыі і яе далейшай дзейнасці.
Што фінансуе грант
На працягу наступных двух з паловай гадоў арганізатары прадаставяць 50 трэвел-грантаў памерам да €1500 кожны. Фінансаванне пакрывае транспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам прадстаўнікоў арганізацый у рэгіянальных канферэнцыях, форумах, сеткавых мерапрыемствах і іншых ініцыятывах, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі Усходняга партнёрства.
Хто можа прыняць удзел
Падаваць заяўкі могуць арганізацыі грамадзянскай супольнасці (CSOs) і нефармальныя групы з краін Усходняга партнёрства, якія накіроўваюць сваіх прадстаўнікоў на міжнародныя мерапрыемствы. Удзельнічаць могуць кіраўнікі арганізацый, супрацоўнікі, валанцёры, грамадзянскія актывісты і прадстаўнікі нефармальных ініцыятыў, у тым ліку тыя, хто знаходзіцца ў выгнанні. Важна паказаць, што паездка будзе спрыяць развіццю арганізацыі, умацаванню яе прафесійных сувязяў і дасягненню яе доўгатэрміновых мэт.
Як падаць заяўку
Для ўдзелу неабходна запоўніць Application Form, прыкласці актуальнае рэзюмэ прадстаўніка арганізацыі і афіцыйнае запрашэнне на мерапрыемства. Заяўку неабходна падаць не менш чым за адзін месяц да пачатку мерапрыемства, каб арганізатары паспелі яе разгледзець і прыняць рашэнне аб фінансаванні.
Як будуць ацэньвацца заяўкі
Падчас разгляду заявак эксперты будуць улічваць:
— адпаведнасць паездкі мэтам конкурсу;
— патэнцыйны ўплыў удзелу на развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва;
— значнасць выбранага мерапрыемства для арганізацыі;
— абгрунтаванасць бюджэту і эфектыўнасць выкарыстання сродкаў.
Пасля завяршэння мерапрыемства атрымальнікі гранта павінны прадставіць кароткую справаздачу аб удзеле і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць панесеныя выдаткі.
Чаму варта звярнуць увагу на гэты конкурс
Для арганізацый грамадзянскай супольнасці ўдзел у міжнародных мерапрыемствах — гэта магчымасць прадставіць сваю працу, наладзіць супрацоўніцтва з новымі партнёрамі, абмяняцца паспяховымі практыкамі і ўмацаваць сваю прысутнасць у міжнароднай прафесійнай супольнасці. ERICS-EaP Travel Grants дапамагае зрабіць такія паездкі больш даступнымі, дазваляючы арганізацыям развіваць свае праекты і пашыраць рэгіянальнае супрацоўніцтва без дадатковых фінансавых бар’ераў.
Апошні тэрмін падачы заявак — 17 ліпеня 2026 года.
Заяўкі неабходна дасылаць на электронную пошту erics-eap@gmfus.org. Каб падаць заяўку, калі ласка, запоўніце форму і прыкладзіце рэзюмэ прадстаўніка арганізацыі і афіцыйнае запрашэнне на мерапрыемства.
