ILovePDF — праца з PDF-файламі для партфоліа і заявак

Часам пры падачы заявак або зборы партфоліа самая складаная частка — не самі працы, а прывіданне матэрыялаў у зразумелы і акуратны выгляд. Калі трэба хутка сабраць файл, што адпавядае патрабаванням па аб’ёме або тэхнічных параметрах, важна, каб інструмент эканоміў час і не патрабаваў усталявання праграм.

Збор партфоліа ў адным файле
Сэрвіс дазваляе аб’яднаць некалькі малюнкаў у адзін PDF, змяняць парадак старонак і выдаляць лішнія матэрыялы. Такі фармат дапамагае сабраць лагічнае і кампактнае партфоліа, дзе працы выбудаваны паслядоўна і ўспрымаюцца як цэласны дакумент, зручны для адпраўкі куратарам, на конкурсы і open calls.

Кантроль памеру і якасці
Калі гатовы файл перавышае дапушчальны памер, даступная функцыя сціску PDF. Пасля апрацоўкі дакумент становіцца лягчэйшым, пры гэтым візуальная якасць работ захоўваецца. Гэта асабліва важна для платформаў з абмежаваннямі па загрузцы, дзе тэхнічныя параметры могуць стаць фармальнай перашкодай.

Праца з фарматамі
Дадаткова падтрымліваецца канвертацыя малюнкаў у PDF і зваротнае пераўтварэнне PDF у JPG. Гэта спрашчае падрыхтоўку матэрыялаў для сайтаў, заявак і прэзентацый, калі адзін і той жа набор работ трэба адаптаваць пад розныя фарматы і патрабаванні.
Базавыя функцыі сэрвісу даступныя бясплатна і падыходзяць для рэгулярнай працы з прафесійнымі матэрыяламі мастака, без неабходнасці асвойваць складаныя графічныя або вёрстачныя праграмы.

Similar Posts