Can Serrat Spring–Summer 2027 — рэзідэнцыя ў Catalonia з грантамі, студыямі і міжнароднай супольнасцю

Жыццё і праца ў падножжы Мантсера, міжнародная мастацкая супольнасць і магчымасць на некалькі тыдняў адхіліцца ад звычайнай руціны, каб засяродзіцца на ўласным праекце. Can Serrat абвясціў міжнародны адкрыты конкурс для візуальных і міждысцыплінарных мастакоў, якія працуюць з сучаснымі мастацкімі практыкамі, даследаваннямі і эксперыментальнымі фарматамі.

Пра рэзідэнцыю
Can Serrat знаходзіцца ў El Bruc — невялікім каталонскім мястэчку за 45 км ад Barcelona. Рэзідэнцыя размешчана ў гістарычнай сядзібе побач з горным масівам Montserrat і лічыцца адной з найстарэйшых міжнародных рэзідэнцый для мастакоў у Catalonia. Праграма існуе з 1989 года і за гэты час стала важным месцам сустрэчы для мастакоў, пісьменнікаў, даследчыкаў і аўтараў міждысцыплінарных праектаў з усяго свету.
Гэтая прастора адначасова нагадвае мастацкую камуну, загарадны дом і міжнародную лабараторыю ідэй.
Адначасова ў рэзідэнцыі могуць пражываць да 35 удзельнікаў з розных дысцыплін і краін, таму Can Serrat робіць акцэнт не толькі на індывідуальнай працы, але і на абмене досведам, агульных размовах, сумесных вячэрах і прафесійных кантактах.
Праграма Spring–Summer 2027 будзе праходзіць з мая па ліпень 2027 года. Арганізатары асобна падкрэсліваюць, што яны шукаюць не «ідэальныя» праекты, заснаваныя на фармальных крытэрыях, а жывыя мастацкія працэсы, здольныя трансфармаваць практыку мастака і ўступаць у дыялог з навакольным асяроддзем. Менавіта такі падыход робіць Can Serrat асабліва рэдкай і чалавечнай рэзідэнцыяй для многіх творцаў.

Удзел на грантавай аснове
Праграма прапануе адзін поўны грант для візуальных і міждысцыплінарных мастакоў.
Гэта ўключае шасцітыднёвае пражыванне ў прыватным пакоі, харчаванне і ганарар мастаку ў памеры каля 2000 еўра. Гэта поўнасцю фінансаваны варыянт удзелу ў рэзідэнцыі.
Акрамя таго, па заканчэнні рэзідэнцыі Can Serrat прысуджае вытворчы грант у памеры каля 3000 еўра на падтрымку аднаго з праектаў, створаных падчас праграмы. Рэзідэнцыя таксама прапануе грант «Вяртанне» — магчымасць вярнуцца яшчэ на месяц на наступны год, каб працягнуць працу над праектам.

Альтэрнатыўныя варыянты ўдзелу
Акрамя поўнага гранта, рэзідэнцыя прапануе каля 20 частковых грантаў і самастойных фарматаў удзелу для творцаў, якія гатовыя самастойна пакрываць частку выдаткаў на пражыванне. Даступна некалькі варыянтаў:
— пакой на некалькіх чалавек — прыкладна 1 130 еўра ў месяц;
— асобны пакой — прыкладна 1 745 еўра ў месяц;
— толькі студыя — прыкладна 305 еўра ў месяц, без уліку пражывання і харчавання.
Для ўсіх адабраных удзельнікаў праграма прадугледжвае неабмежаваны праязны білет паміж Барселонай і Эль-Брусам, доступ да ўсіх працоўных прастор і абсталявання, удзел у групавых сустрэчах і мерапрыемствах, візіты ў студыі з запрошанымі куратарамі і публікацыю праекта ў лічбавым архіве рэзідэнцыі.
На тэрыторыі Can Serrat ёсць сумесныя студыі, прастора для перформансу і танца, майстэрня гравюры, бібліятэка, кухня і зоны для калектыўнай працы. Рэзідэнцыя больш скіравана на працэс і даследаванне, чым на стварэнне гатовай выставы, таму атмасфера тут будуецца вакол дыялогу, абмену ідэямі і сумеснага досведу мастацкай практыкі.

Чаму мастакі выбіраюць Can Serrat
Для многіх творцаў Can Serrat становіцца не проста рэзідэнцыяй, а часовай міжнароднай мастацкай супольнасцю. Тут праходзяць групавыя абмеркаванні праектаў, адкрытыя вячэры, калектыўныя чытанні, эксперыментальныя лабараторыі, індывідуальныя сустрэчы з мастакамі і сумесныя studio visits.
Арганізатары свядома ствараюць прастору, дзе творцы могуць жыць побач адзін з адным, абмяркоўваць ідэі, дзяліцца сумневамі і назіраць за творчымі працэсамі іншых удзельнікаў. Менавіта таму рэзідэнцыя асабліва падыходзіць аўтарам, для якіх важныя не толькі студыя і час для працы, але і чалавечыя сувязі ўнутры міжнароднай мастацкай супольнасці.
Месцазнаходжанне рэзідэнцыі — яе асаблівая перавага. Мантсеррат прапануе не толькі горныя краявіды і прыроду, але і ўнікальную спакойную атмасферу, якая рэзка адрозніваецца ад тэмпу жыцця вялікіх гарадоў. У той жа час да Барселоны можна дабрацца аўтобусам прыкладна за 45–50 хвілін.

Каму варта падаваць заяўку
Праграма адкрытага конкурсу прызначана для візуальных і міждысцыплінарных мастакоў. Асабліва арганічна тут будуць выглядаць праекты, прысвечаныя даследаванню прасторы, супольнасці, мовы, памяці, прыроды, цела, лакальнага асяроддзя і калектыўных працэсаў.
Тым не менш, арганізатары адмыслова адзначаюць, што яны не чакаюць ад заявак выкарыстання складанай мастацтвазнаўчай мовы або «карэктнай» фразалогіі. Наадварот, Can Serrat раіць пісаць проста, ясна і шчыра, пазбягаючы шаблоннага мастацкага жаргону і празмерна тэарэтычных апісанняў.
Заяўкі можна падаваць на англійскай, іспанскай або каталонскай мовах.

Як праходзіць падача заяўкі
Для ўдзелу неабходна падрыхтаваць:
— анкету;
— PDF-файл з матэрыяламі;
— апісанне праекта аб’ёмам да 500 слоў;
artist statement аб’ёмам да 200 слоў;
CV;
— выявы або відэа работ.
Арганізатары таксама просяць вас дадаць спасылку на ваш вэб-сайт, калі ён у вас ёсць. Асобнай часткай заяўкі з’яўляецца кароткае відэа або серыя выяў, якія апісваюць творчую практыку мастака і яго будучы праект у Can Serrat.

Рэзідэнцыя будзе праходзіць з 3 мая па 30 ліпеня 2027 года.
Апошні тэрмін падачы заявак — 7 чэрвеня 2026 года.

Similar Posts