Куртарская пасада ў Alte Fabrik — 16-месячная праца для куратараў у Швейцарыі

Сучасныя куратары мастацтва, якія хочуць распрацаваць уласную выставочную канцэпцыю і рэалізаваць шэраг праектаў у інстытуцыйным кантэксце, могуць падаць заяўку на праграму KURATOR*IN у Швейцарыі.
Гэта платная куратарская пасада з 50-працэнтнай занятасцю, разлічаная на 16 месяцаў — з жніўня 2027 года па лістапад 2028 года.
За гэты час абраны куратар будзе распрацоўваць і рэалізоўваць шэраг выстаў і публічную праграму, працуючы ў прафесійнай культурнай установе
Праграма праходзіць у культурным цэнтры «Alte Fabrik» у Рапэрсвіль-Ёне.
Абраны ўдзельнік атрымае працоўнае месца, бюджэт на рэалізацыю праекта, інстытуцыйную падтрымку і магчымасць прадставіць сваю куратарскую тэму шырокай аўдыторыі, адначасова развіваючы ўласную даследчую і куратарскую практыку.

Фармат праграмы
Хоць арганізатары называюць гэтую ініцыятыву стыпендыяй, па сваёй структуры яна фактычна з’яўляецца аплачваемай куратарскай пасадай на 50% занятасці.
Удзельнікі становяцца часткай каманды культурнага цэнтра і працуюць над уласнай куратарскай канцэпцыяй, атрымліваючы пры гэтым інстытуцыйную падтрымку, прастору для працы і рэсурсы для рэалізацыі свайго праекта.
Праграма спалучае даследчую працу, куратарскую практыку і грамадскую дзейнасць, што дазваляе ўдзельнікам распрацаваць уласную тэму і праверыць яе ў рэальным выставачным кантэксце.

Што ўключае праграма
Падчас праграмы адабраны куратар распрацоўвае і рэалізуе серыю з чатырох выстаў сучаснага мастацтва, аб’яднаных адной тэмай. Праект суправаджаецца публічнай праграмай, якая можа ўключаць лекцыі, дыскусіі, перформансы і сустрэчы з мастакамі.
Куратар таксама ўдзельнічае ў працы з аўдыторыяй, распрацоўвае адукацыйныя фарматы для розных узроставых груп і займаецца камунікацыяй выставачнага праекта Задачы ўключаюць працу са СМІ і анлайн-платформамі, наладжванне прафесійных кантактаў і пошук партнёраў, а таксама падрыхтоўку публікацыі на аснове вынікаў праграмы.
Адна з выстаў павінна быць рэалізавана з удзелам мастакоў з рэгіёна, а іншая — у супрацоўніцтве з Kunst(Zeug)Haus, адной з партнёрскіх мастацкіх устаноў.

Умовы і палажэнні
Арганізатары прапануюць удзельніку аплачваемую пасаду на 50% занятасці, працоўнае месца і выставачную прастору ў Alte Fabrik, а таксама неабходны бюджэт для рэалізацыі праекта.
Праграма таксама ўключае прафесійную куратарскую падтрымку, падтрымку ад каманды культурнага цэнтра і дадатковыя льготы, у тым ліку кампенсацыю выдаткаў, праязны на швейцарскія цягнікі (SBB Generalabonnement) і членства ў ICOM.
Першыя некалькі месяцаў праграмы прысвечаны даследаванню тэмы і распрацоўцы куратарскай канцэпцыі, пасля чаго пачынаецца падрыхтоўка і рэалізацыя выставачнай праграмы.

Патрабаванні да кандыдатаў
Да ўдзелу запрашаюцца куратары і спецыялісты, якія ўжо маюць досвед курыравання і арганізацыі выстаў сучаснага мастацтва. Кандыдаты павінны мець вышэйшую адукацыю ў галіне гісторыі мастацтва, куратарскай практыкі або роднасных дысцыплін, а таксама валодаць нямецкай мовай як мінімум на ўзроўні B2, паколькі працоўная камунікацыя і падрыхтоўка тэкстаў для выстаў вядуцца на нямецкай мове.
Да заяўкі павінны быць прыкладзены матывацыйны ліст, рэзюмэ, канцэпцыя серыі выстаў і партфоліа завершаных праектаў.

Працэс адбору
Адбор праходзіць у два этапы. На першым этапе кандыдаты падаюць заяўку з кароткім апісаннем канцэпцыі свайго выставачнага праекта і ідэй для серыі з чатырох выстаў.
Кандыдаты, якія прайшлі першы этап, запрашаюцца на другі тур, дзе яны павінны падрабязна прадставіць сваю куратарскую канцэпцыю і абмеркаваць яе з прафесійным журы.

Апошні тэрмін падачы заявак — 31 мая 2026 года.

Similar Posts