12 грантаў у сектары мастацтваў і культуры ў 2026 годзе – фінансаванне, мабільнасць і міжнародныя магчымасці

Гэтая падборка — спосаб хутка зразумець, якія гранты сапраўды падыходзяць вам зараз, не марнуючы час на хаатычны пошук. Мы адабралі праграмы для мастакоў, фатографаў, куратараў і культурных ініцыятыў з рознай логікай удзелу: ад індывідуальнай падтрымкі да фінансавання праектаў і арганізацый.
Гранты размешчаны паводле дэдлайнаў — ад найбліжэйшых да больш позніх. Гэта дазваляе адразу ўбачыць, куды трэба падавацца зараз, а што можна пакінуць на наступны этап.
Важна разумець: грант — гэта не толькі грошы. Гэта рэсурс для развіцця практыкі, рэалізацыі праектаў і выхаду на новы прафесійны ўзровень.

Short-term Network Funding
Грант да €20,000 на стварэнне міжнароднай культурнай сеткі — грошы на саму стадыю дамоўленасцяў, да таго як з’явіцца праект.
Падыдзе, калі ў вас ёсць партнёры мінімум з трох паўночных і/або балтыйскіх краін.
Не падыдзе, калі сетка двухбаковая або без партнёраў зусім.
Дэдлайн: 4 верасня 2026

Nordic Culture Point
Грант да €100,000 на культурны праект з партнёрамі мінімум з трох краін (дзве — абавязкова паўночныя); без сафінансавання ад 50% максімум складзе ўсяго €7,000.
Падыдзе, калі ў вас ужо сабрана патрэбная партнёрская каманда і ёсць уласныя сродкі для сафінансавання.
Не падыдзе, калі вы падаецеся адзін або без партнёраў з рэгіёна.
Дэдлайн: 10 верасня 2026

Visual AIDS
Грант $5,000 для мастакоў, якія жывуць з ВІЧ, з фокусам на падтрымку практыкі і бачнасць.
Падыдзе, калі гэта ваш кантэкст.
Не падыдзе, калі не.
Дэдлайн: 15 верасня 2026

Nordic–Baltic Mobility Programme for Culture
Грант на індывідуальныя прафесійныя паездкі ўнутры Паўночнай Еўропы і Балтыі — фіксаваная сума на транспарт і суткавыя, разлічваецца калькулятарам на сайце праграмы.
Падыдзе, калі вы ўжо жывяце ў гэтым рэгіёне і едзеце па канкрэтнай прафесійнай прычыне.
Не падыдзе, калі вы жывяце за межамі рэгіёна — грамадзянства тут не паможа, важна менавіта рэзідэнцтва.
Дэдлайн: 18 верасня 2026

Medialab Matadero
Даследчы грант €10,000 (да вылічэння падаткаў) на паўгода працы ў Мадрыдзе — з доступам да Fablab і аплачаным пералётам для рэзідэнтаў з-за мяжы.
Падыдзе, калі ў вас пашпарт Іспаніі або краіны ЕС, альбо ўжо аформлена права жыць у Іспаніі.
Не падыдзе, калі такога права пакуль няма — саму легалізацыю грант не дае.
Дэдлайн: 27 верасня 2026

eidolon Grant
Грант €25,000 для тых, хто працуе з архівамі, сямейнымі фатаграфіямі і візуальнай памяццю — не за новыя серыі, а за даследаванне ўжо існуючых выяў.
Падыдзе, калі ваша практыка звязана з фатаграфіяй як культурнай з’явай: даследаванне, куратарства, архіўная праца.
Не падыдзе, калі вы здымаеце новыя кадры, не працуеце з ужо існуючымі выявамі.
Дэдлайн: 30 верасня 2026

Institute for Ideas and Imagination
Стыпендыя $75,000 на акадэмічны год у Парыжы для пісьменнікаў, мастакоў і кампазітараў — без прывязкі да ўніверсітэта і без абмежаванняў па грамадзянстве.
Падыдзе, калі вы готовы год жыць у Парыжы і працаваць у інтэлектуальнай супольнасці Columbia University.
Не падыдзе, калі вы пастаянна жывяце ў ЗША — адзіная ўмова па геаграфіі менавіта такая.
Дэдлайн: 30 верасня 2026

The Supporting Act Foundation
Грант €10,000 дзесяццю траншамі для мастакоў любой дысцыпліны, якія самі адносяць сябе да недастаткова прадстаўленай групы — уключаючы досвед міграцыі або бежанства.
Падыдзе, калі ў вас ад 2 да 10 гадоў практыкі і база ў адной з дзесяці еўрапейскіх краін.
Не падыдзе, калі практыкі менш за два або больш за дзесяць гадоў, альбо база за межамі гэтага спісу краін.
Дэдлайн: 1 кастрычніка 2026

Norden 0–30
Грант да €50,000 на культурны праект з моладдзю да 30 гадоў — грошы ідуць толькі зарэгістраваным структурам.
Падыдзе, калі вы — арганізацыя, асацыяцыя або сетка з рэгістрацыйным нумарам, якая працуе з моладдзю.
Не падыдзе, калі вы мастак-адзінец без рэгістрацыі.
Дэдлайн: 2 кастрычніка 2026

ArtPower Belarus
Грант ад €1,000 (у тэрміновых выпадках — да €10,000) для беларускіх культурных дзеячаў і арганізацый у крызіснай сітуацыі — прыём пастаянны, без дэдлайна.
Падыдзе, калі вас крануліся рэпрэсіі, страта фінансавання або немагчымасць адкласці важную паездку.
Не падыдзе, калі ваш праект не звязаны з Беларуссю — праграма адрасавана менавіта беларускай культуры.
Дэдлайн: адсутнічае

European Endowment for Democracy
Грант €10,000–50,000 для грамадзянскіх і культурных ініцыятыў з краін Усходняга партнёрства — уключаючы незарэгістраваныя групы і каманды ў эміграцыі.
Падыдзе, калі ў вашага праекта ёсць грамадзянскі вымер: сувязь з супольнасцю, незалежнай культурай, свабодай выказвання.
Не падыдзе, калі праект чыста мастацкі, без грамадскага кантэксту.
Дэдлайн: адсутнічае

Pollock-Krasner Foundation
Грант да $50,000 (сума індывідуальная) для прафесійных мастакоў на развіццё практыкі, матэрыялы і падтрымку працы. Прыём заявак адкрыты пастаянна.
Падыдзе, калі ў вас ёсць досвед і сфарміраваная практыка.
Не падыдзе, калі вы на пачатковым этапе.
Дэдлайн: адсутнічае

У гэтай падборцы важная логіка: ад найбліжэйшых дэдлайнаў да больш доўгатэрміновых магчымасцяў. Гэта дазваляе пачаць з таго, што актуальна зараз, не адкладаючы падачу.
Калі вы сумняваецеся, ці падыходзіць грант, гэта нармальны этап. Часта адказ з’яўляецца ў працэсе падрыхтоўкі заяўкі — менавіта ён памагае структураваць практыку і зразумець, куды рухацца далей.
Калі вы хочаце пашырыць выбар, паглядзіце таксама артыкул пра 12 конкурсаў у сферы мастацтва — там сабраны дадатковыя магчымасці з рознай логікай удзелу.

Similar Posts